A+ A A-


Гародня: правацэнтрысты прадставілі альтэрнатыву Дэкрэту №3

Оцените материал
(11 голосов)

«Не – дэкрэту №3». Пад такой назвай прайшла ў Гародні сустрэча грамадскіх актывістаў, сяброў партый з прадстаўнікамі правацэнтрысцкай кааліцыі.

З праграмай эканамічнай альтэрнатывы гэтаму дэкрэту выступілі госці з Менску: Анатоль Лябедзька, Яраслаў Раманчук і Юры Губарэвіч.



– Для нас вельмі важна сказаць, што патрэбна рабіць, каб вырашаць пытанне занятасці, паведаміў Анатоль Лябедзка. У нас распрацавана праграма, наша бачанне як вырашаць гэтае пытанне. Гэта вялікі комплекс, які ўключае і прыняцце новых падзаконных актаў, праектаў законаў. З прэзентацыямі мы ўжо ездзілі ў Бабруйск, Магілёў. Для нас важна сабраць думкі звычайных людзей, ведаць, якія ў іх ёсць прапановы.

Падчас сустрэчы эканаміст Яраслаў Раманчук выказаў некаторыя тэзы, чаму быў уведзены ўладамі дэкрэт №3:

– Трэба было стымуляваць рынак працы, ствараць сістэму, у якой бы людзі дабраахвотна хацелі рэгістравацца. Як аказалася, за час дзеяння гэтага ўказа рабочая сіла скарацілася амаль на 150 тысяч. Улады кажуць, што гэта канстытуцыйны абавязак кожнага грамадзяніна фінансаваць дзеянні праз падаткі. Кожны беларус, калі купляе тавары і паслугі, плаціць падаткі. І гэта сума неблагая.

Асноўныя кірункі зменаў эканамічнай праграмы Беларусі, гэта рэформы ў адукацыі, медыцыне і пенсійным забеспячэнні грамадзян. Дыскусія, якая прайшла ў Гародні, дапоўніць альтэрнатыву эканамічнага развіцця Беларусі. Дайсці да ўладаў з новай праграмай лідары правацэнтрысцкай кааліцыі плануюць як праз дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, так і праз бізнэс-супольнасць, паведамляе Радыё Рацыя.


Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.