A+ A A-


Кабанаў і Пятрухін абскарджваюць рашэнне пінскага суда

Оцените материал
(9 голосов)

11 красавіка блогеры Сяргей Пятрухін і актывіст АГП Аляксандр Кабаноў абскардзяць у Брэсцкім абласным судзе пастанову суддзі Пінскага раённага суда і г. Пінска Вольгі Лубник па ч. 2 арт. 22. 9 КААП РБ (Парушэнне заканадаўства аб СМІ), паведамляе "Берасцейская вясна".


Нагадаем, 19 студзеня 2018 г. блогеры прыехалі на прадпрыемства EXIDE ў горад Пінск для таго, каб пагаварыць са спецыялістамі прадпрыемства аб экалогіі, адходах і іншых рэчах, якія цікавяць ініцыятыўную групу па прыпыненні будаўніцтва завода АКБ пад Брэстам. На прахадной паміж блогерамі і юрысконсультам EXIDE Аляксандрам Юнкевічам, які выйшаў ім насустрач, ўзнікла непаразуменне – работнік EXIDE пачаў кідацца на камеру Сяргея Пятрухіна і крычаць, што ён не дазваляў відэаздымку.

 Аляксандр Юнкевіч сказаў сваім калегам мужчыне з барадой і жанчыне бландынцы: «Выклікайце Дэпартамент аховы. Націскайце трывожную кнопку».

Гледзячы, што юрысконсульт вядзе сябе, мякка кажучы, дзіўна, Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін дасталі тэлефоны і пачалі прамыя трансляцыі. Кабанаў на свой Facebook, а Пятрухін ў Youtube.

Юрысконсульт напісаў на блогераў заяву ў міліцыю і 12 сакавіка 2018 года суддзя Вольга Лубнік прызнала сацыяльную сетку Facebook і відэахостынг Youtube сродкамі масавай інфармацыі і аштрафавала блогераў на 40 базавых велічыняў кожнага. За тое, што здымалі юрысконсульта на працоўным месцы без яго дазволу.

Людзей неабыякавых запрашаем на судовае разбіральніцтва, якое прызначана на 11 красавіка 2018 г. Пачатак аб 11-й гадзіне ў Брэсцкім абласным судзе, што па вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 41.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.