Logo
 Версия для печати

Канфлікт у Курапатах можа мець нечаканы паварот

Оцените материал
(12 голосов)
Анатоль Лябедзька Анатоль Лябедзька

Будоўля рэстарацыі ў Курапатах мае камерцыйны складальнік, і бізнес-гульцамі на гэтай пляцоўцы з’яўляюцца прадстаўнікі сілавых структур.


Такое меркаванне выказаў у інтэрвью сайту ucpb.org лідэр АГП Анатоль Лябедзька, які прапануе зірнуць з іншага боку на з’яўленне забаўляльнай установы побач з месцам масавых расстрэлаў.

«Гэты  канфлікт дае падставы сцвярджаць, што моцным бізнес-гульцом у Беларусі з’яўляюцца сілавыя структуры, – кажа Анатоль Лябедзька. – Прычым у кожнага ёсць свае сферы ўплыву. Ёсць свой бізнес, які яны курыруюць. І гэта трэба прымаць да ўвагі. У гэтым адказ на пытанне, чаму ў краіне не праводзяцца рэальныя эканамічныя рэформы. Таму што за ўсім гэтым стаіць не проста манапольны бізнес, а стаяць яшчэ і вельмі важкія палітычныя гульцы – КДБ, Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэт кантролю.  

Рэстарацыя ў Курапатах. Мы бачым, што там быццам бы ёсць бізнес, ёсць нават прозвішчы  людзей, якія стаяць за гэтым бізнесам. Але я сказаў бы, што ў гэта ўмешваюцца і сілавыя структуры. Нехта ж з сілавых структур курыраваў будоўлю. Нехта ж даваў дазволы, якія супярэчаць заканадаўству. Нехта ж спрыяў таму, каб рашэнні, якія былі прынятыя пракуратурай, Міністэрствам культуры,  потым раптам адмяніць, хаця заканадаўства ў цэлым не мянялася. Гэта звязана якраз з пазіцыяй сілавікоў. І я не выключаю, што будзе і ўжо ёсць уцечка інфармацыі з сілавых структур. Гэта значыць, што сілавікі, якія не курыравалі гэты бізнес, сёння зацікаўленыя, каб там быў нейкі скандал, і на гэтым атрымаць для сябе бонусы. Гэтая сітуацыя можа развівацца  досыць цікава, і мы можам апынуцца сведкамі вайны паміж сілавікамі.

Такое адбываецца перыядычна. Са свайго досведу скажу: калі я быў у «амерыканцы», то там было некалькі высокапастаўленых афіцэраў з Міністэрства ўнутраных спраў – падпалкоўнікі, палкоўнікі. Такая ж колькасць падпалкоўнікаў і палкоўнікаў толькі з КДБ сядзела на Валадарскага. Гэта падтрымлівае сам Аляксандр Лукашэнка.  Ён дае магчымасць ім зарабляць (і гэта не толькі тое, за што распісваюцца Шуневіч, Вакульчык ды іншыя ў ведамасці). Але Лукашэнку патрэбна падтрымліваць свой імідж змагара з карупцыяй. Таму ён і стварае паміж сілавымі ведамствамі такую канкурэнцыю. Нават не па колькасці пасаджаных, а па колькасці матэрыялаў кампрамата, які яны прынеслі адзін на аднаго. Бо людзі, якія ведаюць, што на іх ёсць кампрамат, будуць вельмі хутка выконваць загад. І ў гэтым таксама асаблівасць беларускага кіравання».