A+ A A-


«Паглыблены дыялог»: дыскусіі па актуальных тэмах пройдуць па ўсёй Беларусі

Оцените материал
(11 голосов)

29 жніўня ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбылося пасяджэнне эканамічнага камітэту беларуска-шведскай камунікацыйнай пляцоўкі «Паглыблены дыялог».


У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, беларускай партыі «Зялёныя», Руху «За Свабоду», аргкамітэту па стварэнню партыі «Надзея».

Яны абмеркавалі планы бліжэйшай супрацы і прынялі рашэнне аб прывядзенні ў рэгіёнах круглых сталоў па актуальных тэмах. У прыватнасці ў Берасці абмяркуюць пытанні прыватызацыі, У Магілёве – працоўных адносін, у Менску будзе ўзнятая экалагічная праблематыка, а ў Гародні размова пойдзе пра стварэнне новых працоўных месцаў.

«Для Аб’яднанай грамадзянскай партыі новыя працоўныя месцы – гэта адзін з важнейшых кірункаў нашай партыйнай дзейнасці, – адзначыў у каментары сайту ucpb.org прадстаўнік АГП, эканаміст Леў Марголін. –  У нас ёсць прапрацаваная праграма, якую падтрымалі ўсе 11 арганізацый, якія ўваходзяць у «Паглыблены дыялог».

Да арганізацыі круглых сталоў будуць прыцягнутыя вядомыя эксперты, таксама ў іх возьмуць удзел прадстаўнікі палітычных і грамадскіх арганізацый.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.