A+ A A-


Прафесар Лепін: АЭС – пастаянна небяспечная (відэа)

Оцените материал
(10 голосов)
Георгій Лепін Георгій Лепін

Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да людзей навукі і з аднаго боку хваліўся дасягненнямі, а з іншага «пажурыў», маўляў, шэраг выкладчыкаў не адпавядае сучаснасці. Таксама сказаў, што па самым апошнім слове навукі будзе пабудаваная АЭС у Астраўцы. Нягледзячы на ўсе пратэсты.


Паводле прафесара і доктара тэхнічных навук Георгія Лепіна, пры гэтым кіраўніцтве ні пра якое развіццё навукі і тэхнікі размовы ісці не можа:

«Тое, што будуюць у нас, год назад паляцела ў расейцаў. На што мы спадзяемся, што ў нас яна будзе лепш працаваць?»


Прафесар кажа, што некалькі разоў звяртаўся да літоўцаў, пасля яны пачалі ціснуць на «нашых».

«Літва пачала дзейнічаць па маёй наводцы. І калі яны патрабавалі тлумачэння, на колькі надзейнымі будуць гэтыя рэактары, нашыя далі адзін вельмі цікавы адказ. На пытанне, ці не небяспечна мець такія станцыі, яны адказалі: гэты рэактар будзе закрыты дзвюма каўпакамі. Прычым яны абароняць яго нават у выпадку, калі на рэактар упадзе самалёт вагою да 9 тонаў які будзе ляцець з хуткасцю да 300 км/г. Я з такою сітуацыяй не сустракаўся».

Атамная станцыя – пастаянна небяспечная, кажа госць праграмы:

«Яны выкідваюць радыеактыўныя газы і настолькі змяняюць атмасферу, што яна становіцца электраправоднай. У гэтым выпадку навальніцы стануць сухімі».

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.