A+ A A-


У Менску ўсталявалі дошку ў гонар братоў Луцкевічаў (фота)

Оцените материал
(10 голосов)

У менскім парку імя Янкі Купалы ўсталявалі памятны знак у гонар ідэолягаў беларускай дзяржаўнасьці Антона і Івана Луцкевічаў.

Адкрыцьцё дошкі адбудзецца 13 сакавіка а 11-й гадзіне, паведаміла стрыечная ўнучка братоў Луцкевічаў Маргарыта Пярова са спасылкай на паведамленьне Менгарвыканкаму.

Усталяваньне мэмарыяльнай дошкі адбылося ў выніку кампрамісу менскіх уладаў і аргкамітэту па сьвяткаваньні 100 год БНР.

Таксама 1 сакавіка кіраўніцтва Менскага гарвыканкаму дало дазвол на ўсталяваньне мэмарыяльнай дошкі на вуліцы Валадарскага, 9, дзе 25 сакавіка 1918 году была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. На наступны дзень, 2 сакавіка, на краўдфандынг-пляцоўцы «Талака» неабходныя для вырабу новай дошкі 6000 рублёў сабралі трохі больш як за 3 гадзіны.

 

Да Другой усясьветнай вайны на месцы парка Янкі Купалы была жылая забудова. Браты Луцкевічы пераехалі ў Менск зь Лібавы ў 1896 годзе і жылі на тагачаснай Садовай вуліцы. Тут, каля цяперашняга Купалаўскага музэю, стаяў дом сям’і Луцкевічаў.

Антон і Іван Луцкевічы ўваходзілі ў першую Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Антон Луцкевіч быў адным з ініцыятараў Трэцяй Устаўной граматы БНР ад 25 сакавіка 1918 году, паводле якой дзяржава абвясьціла сваю незалежнасьць.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.