A+ A A-


Уладныя сайты Гарадзеншчыны ігнаруюць беларускую мову

Оцените материал
(3 голосов)

Афіцыйны сайт Гродзенскага гарвыканкаму ігнаруе ў сваёй інфармацыйнай палітыцы беларускую мову.

За апошнія чатыры месяцы ў яго беларускамоўнай версіі з’явіліся толькі 2 (!) інфармацыйныя матэрыялы. У лютым сайт паведаміў, што Гродна і расійскі Тамбоў сталі гарадамі-пабрацімамі. А ў красавіку пра тое, што Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы паспяхова прайшоў аўдыт сістэмы менеджменту якасці. У сакавіку і пакуль ў траўні беларускамоўных навінаў не з’явілася ўвогуле. З іншага боку, на рускай мове матэрыялы на афіцыйнай старонцы з’яўляюцца больш-менш рэгулярна.

Яшчэ горшая цяперашняя сітуацыя ў гэтым плане на афіцыйным сайце Гродзенскага аблвыканкаму. У беларускай версіі гэтага сайту апошняя навіна па-беларуску датаваная 14 кастрычніка мінулага года. За ўвесь 2014 год на сайце аблвыканкаму было толькі 9 інфармацый па-беларуску. Цяпер жа нехта палічыў, што яны ўвогуле непатрэбныя.

Такое стаўленне да беларускамоўных версій сайтаў яскрава характарызуе стаўленне гарадзенскіх чыноўнікаў да дзяржаўнай беларускай мовы.


spring96.org

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.