A+ A A-


Улады Гомля не далі дазволу сьвяткаваць #БНР100

Оцените материал
(8 голосов)

Гарадзкія ўлады Гомля адмовілі арганізацыйнаму камітэту сьвяткаваньня 100-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў правядзеньні канцэрту.


Пра гэта паведаміў Радыё Свабода сябра аргкамітэту, прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Кацора.

«Там пішуць, што няма магчымасьці прадставіць залю, якую мы просім, гарадзкі Цэнтар культуры, і іншага нічога не прапануюць, — кажа Ўладзімер Кацора. — Гэта азначае, што не дазволілі адзначыць».

25 сакавіка ў Гарадзкім цэнтры культуры анансаваны спэктакаль «Бабы Шанэль» тэатральнага калектыву «Сустрэча». Афіша мерапрыемства зьявілася на сайце ўстановы 12 сакавіка — ужо пасьля падачы заяўкі на імпрэзу «Сьвята Незалежнасьці» (тую заяўку падалі 7 сакавіка).

Што рабіць цяпер, аргкамітэт будзе вырашаць 16 сакавіка. Кацора адзначае, што наўрад ці аргкамітэт стане прасіць іншае памяшканьне, напрыклад, у прафсаюзаў: часу ўжо мала, дый грошай там запатрабавалі б больш.

Мясцовы аргкамітэт спачатку плянаваў экскурсію і невялікі канцэрт-віктарыну ў мясцовым грамадзка-палітычным цэнтры (вул. Палеская, 52) з удзелам сьпявачкі Вольгі Цярэшчанкі, бо раней мясцовыя ўлады не ішлі на супрацу. Але, натхнёныя дазволам на мітынг і канцэрт у Менску, актывісты падалі заяўку на вялікі канцэрт, пакінуўшы ранейшую ідэю ў якасьці рэзэрвовага варыянту.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.