A+ A A-


Васіль Палякоў: Канцэрт да 100-годдзя БНР могуць дазволіць і ў Гомелі

Оцените материал
(10 голосов)
Васіль Палякоў Васіль Палякоў

Прадстаўнікі грамадскасці сустрэліся з намеснікам старшыні Гомельскага гарвыканкама.


Гомельскія ўлады разглядаюць магчымасць правядзення святочнага канцэрта ў адным з гарадскіх дамоў культуры. Такая інфармацыя прагучала на сустрэчы прадстаўнікоў грамадскасці з намеснікам старшыні Гомельскага гарвыканкама Віталём Атаманчуком, паведамляе Радыё Рацыя.

Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў лічыць, што ўлада дэманструе гатоўнасць ісці на кампрамісны варыянт у справе святкавання 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі:

– Такія рашэнні прымаюцца не на ўзроўні гораду. Гэта прымаецца на ўзроўні рэспублікі. І гледзячы па тым, што ёсць дазвол у Менску, ёсць дазвол у Гародні, хутчэй за ўсё тут таксама будзе дазвол. Сустрэча не была канфліктнай, гэта больш кампрамісны варыянт.

На мінулым тыдні гомельскія грамадскія дзеячы, палітыкі і журналісты звярнуліся ў гарвыканкам з просьбай прадаставіць залу для святочнага канцэрта з нагоды Дня Волі. Афіцыйнага адказу ад мясцовых уладаў пакуль што няма.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.