A+ A A-


Вольга Маёрава: «Чыноўнік можа забіць 50 відаў птушак»

Оцените материал
(16 голосов)

Актывісты пратэстуюць супраць зьнішчэньня лесу на Цнянцы. Яны патрабуюць пакараць вінаватых у зьнішчэньні прыроды, у памяць аб лесе выстаўляюць фота жывёлаў і расьлінаў, якія жылі на месцы будоўлі.

Група актывістаў сабралася ўдзень 24 траўня на беразе Цнянскага вадасховішча ў Менску на флэшмоб супраць зьнішчэньня зялёнай зоны пад будоўлю аздараўленчага цэнтру. На гарах пяску на будоўлі яны выстаўляюць фота жывёлаў, птушак і расьлінаў, якія жылі ў лесе, распавядаюць пра парушэньні заканадаўства, дапушчаныя пры пачатку будоўлі, і патрабуюць пакараць вінаватых.

«50 відаў птушак, 16 — дрэваў. Іх можа забіць адзін чыноўнік», — кажа адзін з плякатаў.

 

Актывісты АГП праводзяць флэш-моб супроць будаўніцтва тэніснага цэнтру у ахоўнай зоне Цнянскага водасховішча

 

Людзі падпісваюцца супроць будаўніцтва каля Цнянкі тэніснага цэнтру."Мы самі вінаваты, што гэта дазваляем"

У акцыі бяруць удзел актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі, усяго да 10 чалавек, мілцыянты ў цывільным робяць відэафіксацыю, але не замінаюць. Яшчэ два міліцыянты ў форме трымаюцца воддаль.

Праціўнікі будоўлі сьцьвярджаюць, што яна пачалася без узгадненьня з грамадзкасьцю і без адпаведнага ўказу. Актывістка Вольга Маёрава зьвяртае ўвагу на тое, што указ аб выдзяленьні зямлі, які падпісаў Лукашэнка, не апублікаваны. Паводле дакумэнтаў будаўнікоў ужо зьнішчана расьліннасьць на 2,5 га лесу і паляны, але актывісты не выключаюць, што плошча павялічыцца.


«Тут жылі дзясяткі відаў птушак і жывёлаў, якія мусяць адсюль сыйсьці назаўсёды. Гэта ня кажучы пра тое, што тут адпачывалі сотні жыхароў Зялёнага Лугу. Будоўля, як пухліна, усё зьнішчае. Чыноўнікі даюць дазволы на такія будоўлі насуперак закону», — кажа Дзяніс Красачка з АГП. 

Раней актывісты сабралі і перадалі ў Менгарвыканкам дзьве зь лішнім тысячы подпісаў супраць будоўлі, пасьля флэш-мобу будуць зьбіраць подпісы надалей.

На Цнянскім вадасховішчы ўжо ёсьць адзін тэнісны цэнтар — УП «Клюб тэнісу», што на скрыжаваньні вуліц Кальцова і Падольскай.


Радыё Свабода

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.