A+ A A-


Вуек: Пытанне малога памежнага руху трэба вырашаць

Оцените материал
(2 голосов)

На адрас мясцовых народных абраннікаў ад імя жыхароў Брэста дасланыя лісты з просьбай дапамагчы ў паскарэнні рэалізацыі Закона “Аб ратыфікацыі дамовы паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Польшча аб правілах памежнага руху”, якое дае права мясцовым жыхарам у спрошчаным парадку перасякаць мяжу.

Як паведамляе сайт Праваабарончага цэнтра "Вясна", у лістах, накіраваных да ўсіх 40 дэпутатаў Брэсцкага гарсавету,утрымліваецца прапанова агучыць праблемы, што ўзніклі з рэалізацыяй гэтага закона, на чарговай сесіі. Дэпутатаў таксама просяць паспрыяць ў вырашэнні гэтага пытання ў станоўчы бок з дапамогай запытаў у адпаведныя структуры.

Адзін з ініцыятараў складання такіх лістоў Уладзімір Вуек наступным чынам пракаментаваў зварот да народных абраннікаў: “Мы хочам яшчэ раз нагадаць дэпутатам пра актуальнасць пытання малога памежнага руху. Для нас важна пачуць меркаванне кожнага дэпутата. Акрамя таго, мы спадзяемся, што ўсё ж пытанне будзе вынесены на сесію гарадскога савета, дзе будзе прынята рашэнне, якое можа прынесці карысць у рэалізацыі міжурадавай дамовы”.

Варта зазначыць, што яшчэ напрыканцы 2011 года ў Брэсцкі гарвыканкам і гарадскі савет дэпутатаў быў накіраваны зварот, які падпісалі больш за 2200 жыхароў абласнога цэнтру, каб улады садзейнічалі рэалізацыі на практыцы згаданага закона аб правілах памежнага руху.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.