A+ A A-


АГП за бел-чырвона-белы сцяг! (фотарэпартаж)

Оцените материал
(11 голосов)

4 кастрычніка актывісты АГП правялі збор подпісаў за ўключэнне бел-чырвона-белага сцягу ў спіс гістарычных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

У падземным пераходзе на плошчы Якуба Коласа яны здолелі за тры гадзіны сабраць каля 150 подпісаў.

«Людзі падыходзяць і падпісваюцца. Вельмі шмат моладзі. Хлопцы і дзяўчаты, якія выраслі ў часы негалоснай забароны нацыянальных сімвалаў, ахвотна падтрымліваюць бел-чырвона-белы сцяг, – распавяла сайту ucpb.org удзельніца акцыі. – Прыемна здзівіла рэакцыя некалькіх пажылых жанчын, якія гандлявалі кветкамі і рознымі вырабамі ў пераходзе. Яны падпісалі зварот аднымі з першых і вельмі перажывалі, калі людзі праходзілі міма нас, не звяртаючы ўвагі на заклікі падпісацца за бел-чырвона-белы сцяг - «Што ж мы, беларусы, такія абыякавыя?!»

Не абышлося без дыскусій з прарасейскі настроенымі грамадзянамі - «У вашего флага совсем другая история!» - «Распавядзіце, якая?» - Далей шмат фраз і ніякіх фактаў.

Некаторыя студэнты баяцца пакідаць свае дадзеныя - «Раптам будуць праблемы на факультэце?» Тлумачым, што праблем не будзе, што зварот не куды-небудзь, а ў Міністэрства культуры, але страх перамагае. Дзве дзяўчыны спачатку падпісалі зварот, а праз некалькі хвілін вярнуліся, і папрасілі закрэсліць іх дадзеныя. Так закрэсліць, каб ніводнай літары не было відаць! Але гэты выпадак - выключэнне, не паказчык.

На жаль, не абышлося без пратаколаў. Актывісты АГП Сяргей Пальчэўскі і Дзяніс Краўчук выкарыстоўвалі банер #нашсцяг, гэтага аказалася дастаткова, каб на абодвух склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Што рабіць? «Месца аплачана» - да банеру дадалі бел-чырвона-белыя сцягі, і збор подпісаў пайшоў яшчэ цікавей».


Фотарэпартаж 
Генадзя Верацінскага

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.