A+ A A-


Страчанай магчымасцю назвала парламенцкія выбары Прадстаўніцтва ЕC ў Беларусі

Оцените материал
(9 голосов)

Я і раней, выбары ў Беларусі характарызаваліся агульным занядбаннем фундаментальных свабод сходаў, асацыяцый і выказвання. 

Заява Прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў пра парламенцкія выбары ў Беларусі


Парламенцкія выбары, якія адбыліся ўчора ў Рэспубліцы Беларусь, прайшлі ў цэлым спакойна. Тым не менш, яны сталі страчанай магчымасцю для правядзення выбараў у поўнай адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

У сваёй папярэдняй ацэнцы Міжнародная місія БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі заяўляе, што парламенцкія выбары характарызаваліся агульным занядбаннем фундаментальных свабод сходаў, асацыяцый і выказвання. Акрамя таго, місія БДІПЧ АБСЕ адзначае, што агітацыйная дзейнасць ажыццяўлялася ў скарочаным аб’ёме і абмежавальных умовах, якія ў цэлым не мелі на ўвазе змястоўнай або канкурэнтнай палітычнай барацьбы.

Шэраг ключавых рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ і Венецыянскай камісіі Савета Еўропы застаюцца па-за ўвагай. З улікам таго, што ў 2020 годзе адбудуцца прэзідэнцкія выбары, надзвычай важна, каб улады Беларусі неадкладна аднавілі працу па ажыццяўленні ўсёабдымнай рэформы выбарчага заканадаўства. Гэта таксама будзе мець ключавое значэнне для поўнай рэалізацыі патэнцыялу адносін паміж ЕС і Беларуссю з апорай на станоўчы досвед супрацоўніцтва апошніх трох гадоў.

Еўрапейскі саюз прыхільны падтрымцы стабільнай, дэмакратычнай, суверэннай і квітнеючай будучыні Беларусі на карысць яе грамадзян і будзе працягваць сваю працу, цвёрда прытрымліваючыся гэтай мэты.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.