A+ A A-


Тым часам у Маскве

Оцените материал
(4 голосов)

Спробы стварэньня трыюмвірату (Саўдаўскай Аравіі, Ізрайлю і Расеі), высілкі якога будуць накіраваныя на зрыў пагадненьняў і дыстабілізацыю сітуацыі вакол Ірану.

Пуцін сустрэўся з прынцам Бандарам Бен Султанам – генсекам Рады нацыянальнае бясьпекі і дырэктарам Службы агульнае разьведкі Саўдаўскае Аравіі. Абмяркоўвалі тэмы Сірыі і «пазітыўную дынаміку ў рамках міжнародных высілкаў па ўрэгуляваньні праблемы іранскага ядзернага дасье».

Саўдаўская разьведка нядаўна ўжо зьдзівіла сьвет, даўшы дазвол на пропуск ізрайльскіх баявых лятакоў на пралёт праз паветраную прастору краіны для нанясення ўдараў па Ірану. А ўлічваючы, што і для Саўдаўскай Аравіі, і для Ізрайлю, і для Расеі «тэма ўрэгуляваньня» - як сярпом па галаве, дык можа зкласьціся ўражаньне пра спробы стварэньня трыюмвірату, высілкі якога будуць накіраваныя на зрыў гэтых пагадненьняў і дыстабілізацыю сітуацыі вакол Ірану. (Саўдаўскую Аравію моцна непакоіць шыіцкая меншасьць, Ізрайль – заявы іранскага кіраўніцтва пра непрызнаньне за юдэйскае дзяржавай права на існаваньне, Расею – перспектывы страты значнага кавалку нафтагазавага рынку і непазьбежнае падзеньне коштаў на нафту).

Канечне, разклад сілаў, які можа, у выніку, атрымацца: Саўдаўская Аравія-Ізрайль-Расея vs ЗША-Іран, ірве ўсе магчымыя шаблоны, ды й наконт працягласьці існаваньня гэтага разкладу ёсьць вялікія сумненьні. Аднача, захоўваецца значны шанец, што сьвет ужо ніколі ня будзе такім, якім ён быў да 24 лістападу 2013 г.

Яўген Красулін

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.