A+ A A-


Урад Нямеччыны патрабуе спыніць ціск на свабоду слова ў Беларусі

Оцените материал
(8 голосов)

Палітыкі заклікалі беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі супраць журналістаў.


Разам з Арганізацыяй бяспекі і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) Федэральны ўрад Нямеччыны выказаў заклапочанасць у сувязі з арыштам шасці беларускіх журналістаў, сярод якіх карэспандэнт Deutsche Welle, і заклікаў Менск праяўляць стрыманасць, паведамляюць нямецкія СМІ.

DPA і іншыя інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што Deutsche Welle выказала ў гэтай сувязі свой пратэст амбасадару Беларусі ў Берліне і запатрабавала неадкладнага вызвалення журналіста Паўла Быкоўскага.

У сваю чаргу Нямецкі федэральны ўрад заклікаў беларускі бок ажыццяўляць у гэтым пытанні падыход, які адпавядае ўчыненым парушэнням, і адзначыў, што будзе ўважліва адсочваць развіццё падзей.

Як адзначаецца ў заяве, «сродкі масавай інфармацыі і свабода выказвання думак з’яўляюцца тымі асноўнымі прынцыпамі, на баку якіх стаіць федэральны ўрад». Ад беларускіх уладаў патрабуюць паважаць СМІ і свабоду слова і ўстрымлівацца ад рэпрэсіўных дзеянняў супраць журналістаў.

Нямецкія выданні нагадваюць, што, згодна з арганізацыяй «Рэпарцёры без межаў», Беларусь займае 155-е месца з 180 краін у індэксе свабоды прэсы. Летась у Беларусі як мінімум 100 журналістаў былі на кароткі час арыштаваныя і больш за 60 асуджаныя, бо яны працавалі для замежных СМІ без акрэдытацыі.

Нагадаем, што 7 і 8 жніўня ў офісах tut.by, БелаПАН прайшлі ператрусы. СК расследуе крымінальную справу (арт.349) аб «незаконным доступе» да платнага кантэнту дзяржаўнага агенцтва БелТА.

7 жніўня былі затрыманыя 10 журналістаў і рэдактараў tut.by і БелаПАН: Таццяна Каравянкова, Андрэй Серада, Ганна Калтыгіна, Людміла Чэкіна, Ульяна Бабаед, Марына Золатава, Галіна Уласік, Дзмітрый Бобрык, Ганна Ермачонак, Яўгенія Беразюк. Палову з іх адпусцілі вечарам.

8 жніўня СК затрымаў 3 журналістаў партала realt.by Ігара Хмару, Марыю Сароку, Алену Маслоўскую і галоўнага рэдактара гэтага выдання Уладзіслава Кулецкага, а таксама рэдактара сайта газеты «Беларусы і рынак» Аляксея Жукава і карэспандэнта «Deutsche Welle» Паўлюка Быкоўскага.

9 жніўня Следчы камітэт затрымаў галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.